Навіны Белавія

08 Ліпеня 2010

Падарожнічаць праз аэрапорт “Шарамецьева” стала зручней

З 30 чэрвеня 2010 года Міжнародны аэрапорт “Шарамецьева” ўвёў новую транспартную паслугу – перавозку пасажыраў па ўнутраным радыусе аэрапорта ад тэрмінала Е да тэрміналаў В і С*. Паміж тэрміналамі курсуюць камфартабельныя і сучасныя шатлы, шлях займае прыкладна 20 хвілін. Гэтая паслуга аказваецца пасажырам аэрапорту “Шарамецьева” бясплатна.

Так, калі пасажыр прыляцеў на тэрмінал В, ён зможа дабрацца па ўнутраным радыусе да тэрмінала Е і чыгуначнай станцыі Аэраэкспрэс. Дзеля гэтага неабходна, не пакідаючы залу прылёту пасля атрымання багажу, прайсцi па паказальніках да месца прыпынку шатлаў або звярнуцца да супрацоўніка аэрапорта. Гэткім самым чынам пасажыры, якія прыбылі на тэрмінал Е, а вылятаюць потым з тэрміналаў В і С, могуць трапіць на гэтыя вакзальныя комплексы па ўнутраным радыусе аэрапорта.

* пасажыры могуць прыбываць да тэрмінала С па ўнутраным радыусе толькі для вылету.

Перавозка пасажыраў па ўнутраным радыусе аэрапорта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі авіяцыйнай бяспекі. Да перавозкі прымаюцца пасажыры, якія прад’явiлi авіябілет або маршрутны квіток (надрукаваны электронны білет). Паводле правілаў, карыстацца новай паслугай не могуць асобы, якія праводзяць пасажыраў i не маюць авіябілетаў (маршрутных квіткоў), пасажыры са зброяй, прадметамі і рэчывамі, забароненымі да перавозу на паветраным транспарце.

З увагі на тое, што рэйсы “Белавія” выконваюцца да/з тэрмінала В, увядзенне новай паслугі перавозкі пасажыраў па ўнутраным радыусе да/з тэрмінала Е робіць падарожжа транзітных пасажыраў “Белавія” праз аэрапорт “Шарамецьева” максімальна зручным.

Нацыянальная авіякампанія “Белавія” выконвае рэгулярныя рэйсы да/з аэрапорту “Шарамецьева”-тэрмінал В 3 разы на дзень адпаведна наступнаму раскладу:

Час вылету з Мінска – 07.00; 12.05 і 19.00

Прыбыццё ў Шарамецьева – тэрмінал В – 09.20; 14.25 і 21.20

Час вылету з Шарамецьева – тэрмінал В – 10.15; 15.20 і 22.20

Час прыбыцця ў Мінск – 10.35; 15.40 і 22.40

“Белавія” выконвае рэйсы па маршруце Мінск-Масква-Мінск 6 разоў на дзень, выкарыстоўваючы акрамя аэрапорта “Шарамецьева” таксама аэрапорты “Дамадзедава” і “Унукава”.