Навіны Белавія

21 Ліпеня 2010

Рэйсаў Мінск – Санкт-Пецярбург становіцца больш!

З 03 жніўня 2010 года «Белавія» павялічвае частату палётаў па маршруце Мінск – Санкт-Пецярбург. Рэйсы паміж паўночнай сталіцай Расіі і сталіцай Беларусі будуць ажыццяўляцца штодня, апрача суботы, на самалёце канадскай вытворчасці CRJ-100/200 з забеспячэннем абслугоўвання ў бізнес і эканом - класах. Час палёту складае ўсяго 90 хвілін.

Кошт пералёту ў адзін бок складае ад 90* еўра, пры падарожжы «туды – назад» тарыф складзе ад 150* еўра.

* аэрапортавыя пошліны збіраюцца дадаткова.

Частата палётаў, якія выконваюцца «Белавія», дазваляе транзітным пасажырам падарожнічаць з Санкт-Пецярбурга праз Мінск у Лондан, Мілан, Тэль-Авіў, Рым, Варшаву, Прагу, Рыгу, Стакгольм, Тэгеран, Ерэван, Баку і Тбілісі.