Навіны Белавія

04 Жніўня 2010

"ШАРАМЕЦЬЕВА" скасоўвае аўтобусы-шатлы паміж тэрміналамі

Міжнародны аэрапорт Шарамецьева з 1 жніўня 2010 года (нядзеля) скасоўвае спецыяльныя аўтобусы-шатлы на маршруце паміж тэрміналамі паўднёвага (D, E, F) і паўночнага (В і С) сектараў па знешняй аб’язной дарозе. Аўтобусы грамадскага транспарту і таксі працягваюць функцыянаваць на гэтым маршруце ў звычайным рэжыме.

Рашэнне аб скасаванні шатлаў па знешнім шляху вакол тэрыторыі аэрапорта было прынята ў сувязі з тым, што паслуга дастаўкі пасажыраў па ўнутраным радыусе выказала сваю эфектыўнасць і перавагі для кліентаў, i адпаведна рэзкае зніжэнне попыту на аналагічны маршрут па знешняй аб’язной дарозе. Усяго за 20 хвілін па ўнутранай дарозе авіяпадарожнік можа гарантавана дабрацца з паўднёвага аэравакзальнага комплексу (тэрміналы D, E, F і чыгуначнага вакзалу “Аэраэкспрэс”) да тэрміналаў паўночнага сектару (В, С) і наадварот. Пры гэтым выключаецца рызыка затрымкі ў заторах, якія перыядычна ўзнікаюць на знешняй дарозе паміж тэрміналамі.

Нагадаем, 30 чэрвеня 2010 аэрапорт Шарамецьева ўвёў новую транспартную паслугу. Цяпер пасажыры, якія вылятаюць з тэрміналаў В і С, могуць бясплатна трапіць у гэтыя аэравакзальныя комплексы па ўнутраным радыусе аэрапорта непасрэдна з паверха прылёту тэрмінала Е.