Навіны Белавія

04 Жніўня 2010

«Белавiя» адкрывае рэйсы ў Батумi

 

З 15 верасня 2010 года «Белавія» адкрывае новы накірунак ў геаграфіі палётаў: Батумі – найстарэйшы курортны горад Грузіі.

Новы рэгулярны рэйс Мінск – Батумі – Мінск будзе выконвацца два разы на тыдзень – па серадах і нядзелях на самалёце Боінг – 737/500 з аказаннем паслуг па класах бізнэс і эканом.

Вылет з Мінска ў 00.05; прыбыццё ў Батумі – 03.50;

зваротны самалёт з Батумі вылятае ў 04.50 і прыбывае ў Мінск ў 06.35 (час мясцовы).

Такі расклад дазваляе эфектыўна планаваць паездку не толькі з Мінска ў Батумі і назад, але і падарожнічаць авіялініямі «Белавія» ў Амстэрдам, Стакгольм, Парыж, Кіеў, Санкт-Пецярбург, Прагу, Рыгу, Берлін, Варшаву і Маскву, а таксама ў адваротным напрамку.

Апрача новай авіялініі з Мінска ў Грузію, «Белавія» на працягу шматлікіх гадоў выконвае прамыя рэгулярныя рэйсы ў Тбілісі, частата якіх на сённяшні дзень вырасла да штодзённых палётаў, і попыт на паслугі авіяперавозак працягвае павялічвацца.

Адкрыццё новага рэйса Мінск-Батумі дазволiць «Белавія» не толькі ўмацаваць сваю прысутнасць на рынку Грузіі, але і даць усім жадаючым пашыраныя магчымасці для перамяшчэння.