Навіны Белавія

20 Кастрычніка 2010

Электронны білет у Стамбул

Магчымасць набыцця электроннага авіябілета ўжо даўно спадабалася пасажырам «Белавія». Цяпер Нацыянальная авіякампанія дае такую магчымасць тым, хто збіраецца ляцець па маршруце Мінск - Стамбул - Мінск .

У такога білета ёсць мноства пераваг. Яго немагчыма страціць або забыць паколькі ўся інфармацыя аб падарожжы надзейна захоўваецца ў сістэме браніравання. Электронны білет з лёгкасцю можна выслаць па электроннай пошце сябрам ці сваякам. Паколькі сістэмы рэгістрацыі і браніравання звязаныя паміж сабой, працэдура рэгістрацыі ў аэрапорце пройдзе хутчэй.

Забраніраваць або купіць электронны білет можна ў касах авіякампаніі «Белавія» або на афіцыйным сайце перавозчыка http://belavia.by