Навіны Белавія
Парк паветраных суднаў "Белавія" папоўніўся яшчэ адным CRJ-200LR
26 кастрычніка з дацкага горада Сандэрборг ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» прыбыў чарговы самалёт CRJ-200LR канадскага вытворцы Bombardier. Паветранае судна набыта ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай развіцця грамадзянскай авіяцыі ў аператыўны лізінг.
Самалёт разлічаны на перавозку 50 пасажыраў у эканом класе, але можа быць выкарыстаны таксама ў кампаноўцы бізнес і эканом класаў. Па сваіх тэхнічных характарыстыках ён можа выконваць сярэднемагістральны палёты на адлегласці да 3 148 км з максімальнай крэйсерскай хуткасцю 860 км /ч. Паветранае судна плануецца выкарыстоўваць пераважна на рэгулярных рэйсах авіякампаніі. Самалёт прайшоў неабходны агляд спецыялістамі і адпавядае ўсім міжнародным стандартам бяспекі.
Сёння парк паветраных суднаў "Белавія" складаецца з шасці Boeing 737/500, трох Boeing 737/300, чатырох CRJ-100/200 LR і чатырох Ту-154М.