Навіны Белавія

04 Студзеня 2011

Аптымізацыя палётаў у Маскву

З 10 лютага Belavia мяняе расклад рэйсаў са сталіцы Беларусі ў сталіцу Расіі, частата палётаў пры гэтым застанецца ранейшай.

Belavia на працягу доўгага перыяду выконвае рэйсы з Мінска ў маскоўскія аэрапорты: Шарамеццева (тэрмінал У) - 3 разы ў дзень, Дамадзедава - 2 разы ў дзень і Унукава - адзін раз ў дзень (акрамя суботы). З мэтай аптымізацыі рэйсаў і пашырэння магчымасцяў транзітных падарожжаў праз аэрапорт Дамадзедава прынята рашэнне аб змене раскладу палётаў. Так дзённы рэйс В2 1986/1985 з/у Мінску ў/з Шарамеццева (тэрмінал У) з 10 лютага будзе выконвацца ў/з аэрапорт Унукава пад нумарам В2 1974/1973. А рэйс, які вылятае з Унукава, В2 1972 (зваротны В2 1971) будзе пераведзены ў аэрапорт Дамадзедава пад нумарам В2 1954/1953.

Такім чынам, з 10 лютага Belavia будзе выконваць два рэйса ў Шарамеццева (час вылету з Мінска ў 07.00 і 19.00, час вылету з Масквы - 10.20 і 22.20); тры рэйса ў Дамадзедава (час вылету з Мінска - 09.00 ; 16.35 і 21.25, час вылету з Масквы - 07.00; 12.20 і 19.45), рэйс ва Унукава будзе лётаць штодня ў 12.00 з Мінска і будзе вяртацца з Масквы ў 15.15.

Новы расклад дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць час пры дзелавых паездках, а таксама павялічыць колькасць стыкоўных рэйсаў праз аэрапорт Дамадзедава.