Навіны Белавія

11 Студзеня 2011

Белавія пашырыла супрацоўніцтва ў рамках інтэрлайн - пагадненняў

Белавія заключыла дамовы аб узаемным прызнанні перавозачнай дакументацыі (інтэрлайн-пагадненне) з кампаніямі Air Astana , Hong Kong Airlines і Hong Kong Express Airways , што дазволіць перавозіць на сваіх рэйсах пасажыраў з квіткамі авіякампаніі партнёра. Зараз транзітным пасажырам «Белавія», якія падарожнічаюць у Казахстан, Паўднёва-Усходнюю Азію ці іншыя пункты з сеткі маршрутаў вышэйназваных кампаній не трэба купляць два асобных білета, а досыць аформіць адзіны білет на ўвесь шлях следавання. Акрамя гэтага, транзітныя пасажыры могуць скарыстацца паслугай скразной перавозкі багажу, атрымаўшы яго ў канчатковым пункце вандроўкі, без прамежкавай рэгістрацыі. Такім жа чынам, пасажыры кампаній Air Astana, Hong Kong Airlines і Hong Kong Express Airways могуць падарожнічаць на рэйсах Белавія.

На сённяшні дзень у Белавія заключана з вядучымі сусветнымі авіяперавознікамі больш за 50 інтэрлайн-пагадненняў, сярод якіх больш 20-ці аб прызнанні электронных перавозачных дакументаў