Навіны Белавія

20 Студзеня 2011

Браніруем і купляем гасцінічны нумар оn-line

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" сумесна з электроннай сістэмай браніравання Hotel.by прадастаўляе на сваім сайце новы сэрвіс - браніраванне і аплата гасцінічных нумароў у рэжыме рэальнага часу. Цяпер пасажырам "Белавія" і карыстальнікам Інтэрнэт-рэсурсу www.belavia.by значна зручней планаваць турыстычныя і дзелавыя паездкі.

У цяперашні час, выкарыстоўваючы дадзеную сістэму браніравання, можна забраніраваць і аплаціць гасцінічны нумар on-line на тэрыторыі Беларусі. У будучыні геаграфія паслугі пашырыцца, ахопіць іншыя краіны.

Адзначым, сёння гэта першая паўнавартасная беларуская сістэма on-line продажу гатэляў, якая ўключае больш за 38 гасцініц у 14 гарадах Беларусі. Адно з істотных пераваг для кліента - наяўнасць у беларускіх гатэлях гарантаваных месцаў і маментальнае пацвярджэнне замовы. У сістэме прадугледжана магчымасць сартавання гатэляў па кошце, катэгорыі і назве, што дазваляе істотна эканоміць час пошуку. Тут жа можна азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб кожным гатэлі, уключаючы апісанне і фатаграфіі гатэля і нумароў, адрас і карту-схему праезду, асаблівасці кухні.