Навіны Белавія

27 Студзеня 2011

Краснадар - новы напрамак "Белавія"

Нацыянальны авіяперавозчык «Белавія» пашырыў геаграфію палётаў, заключыўшы код-шэрынгавае пагадненне з расійскай авіякампаніяй «РусЛайн». Рэйсы сумеснай эксплуатацыі па маршруце Краснадар-Мінск-Краснадар будуць выконвацца адзін раз на тыдзень па чацвяргах расійскім авіяперавозчыкам. Першы рэйс у рамках пагаднення запланаваны на 3 лютага. Палёты стануць выконвацца паветраным суднам вытворчасці канцэрна Bombardier CRJ-200.

Разам з тым, авіякампаніі-партнёры заключылі двухбаковае інтэрлайн-пагадненне, што дасць магчымасць ажыццяўляць продаж авіяперавозак на рэйсы адзін аднаго. Такое супрацоўніцтва дае перавагу для транзітных пасажыраў "Белавія", якія ідуць з краін Заходняй Еўропы з перасадкай у Мінску ў Краснадар. Яны могуць купляць адзіны білет па ўсім маршруце следавання, а не два асобных. Акрамя гэтага, транзітныя пасажыры могуць скарыстацца паслугай скразной перавозкі багажу, атрымаўшы яго ў канчатковым пункце вандроўкі, без прамежкавай рэгістрацыі.