Навіны Белавія

02 Сакавіка 2011

Новая паслуга для пасажыраў

Пастаянна ўдасканальваючы інфармацыйныя тэхналогіі, Нацыянальная авіякампанія "Белавія" прадастаўляе да паслуг пасажыраў новы зручны сэрвіс. Цяпер кліенты кампаніі з лёгкасцю самастойна могуць зазірнуць у сусветную сістэму вышуку багажу на сайце авіякампаніі.

Міжнароднай сістэмай вышуку багажу WorldTracer на працягу многіх гадоў паспяхова карыстаюцца авіякампаніі ўсяго свету, у тым ліку і "Белавія". Аднак паслуга доўгі час была даступная толькі спецыялістам авіякампаніі. Зараз праверыць статус пошуку затрыманай у шляху або страчанай паклажы можа кожны пасажыр. Для таго каб скарыстацца паслугай, неабходна ўвесці асабістыя дадзеныя на сайце www.belavia.by ў раздзеле " Затрымка дастаўкі багажу ", і ў рэжыме рэальнага часу атрымліваць доступ да інфармацыі аб тым, як ідзе пошук і дзе знаходзіцца багаж. Пры гэтым пасажыры пазбаўляюцца неабходнасці дазвоньвацца дыспетчару авіякампаніі.

Паслуга даступная кругласутачна.