Навіны Белавія

23 Сакавіка 2011

У лета з Белавія!

З 27 сакавіка па 29 кастрычніка паветраныя судны нацыянальнага авіяперавозчыка будуць лётаць па летнім раскладзе. У новай версіі карты палётаў дадаўся не адзін новы напрамак. Так што планаваць адпачынак у гэтым годзе стане значна прасцей.

У першы дзень чэрвеня адкрыецца рэгулярная лінія Мінск - Хельсінкі - Мінск. На новым рэйсе, які стане выконвацца тройчы ў тыдзень, будуць эксплуатавацца самалёты CRJ - 100/200, якія дазваляюць перавозіць да 50 пасажыраў з абслугоўваннем па бізнес і эканом класах. Купіць авіябілет можна ўжо зараз. Мінімальны тарыф у абодва бакі складае 199 еўра (аэрапортавыя таксы бяруцца дадаткова). У аэрапорце Мінска новы напрамак будзе сутыкаваны з маршрутамі авіякампаніі Белавія ў Екацярынбург, Ерэван, Маскву і Тбілісі, што дазволіць прыцягнуць новыя транзітныя патокі праз Мінск. Прапрацоўваецца пытанне арганізацыі транзітных перавозак праз Хельсінкі ў аэрапорты Скандынавіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі. Пасля адкрыцця рэйса Мінск - Хельсінкі маршрутная сетка Белавія ў летнім сезоне 2011 года будзе налічваць 37 гарадоў 22 краін Еўразіі.

З 10 чэрвеня 2011 карта палётаў Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" папоўніцца новым напрамкам Калінінград - Брэст . Цяпер пасажыры "Белавія" атрымліваюць магчымасць адправіцца ў Калінінград не выкарыстоўваючы транзітную візу.

Традыцыйна ў летнім раскладзе авіякампаніі з'явяцца Гановер, Манчэстэр, Сочы. А таксама транзітная лінія Германія - Казахстан (Астана, Костанай, Паўладар і новы напрамак Караганда) са стыкоўкай ў нацыянальным аэрапорце ў Мінску. Кірунак Мінск - Ашхабад - Мінск, які адкрыўся ў снежні, знойдзе месца і ў летнім раскладзе.

У гэтым летнім сезоне адновяцца палёты ў Сімферопаль , якія авіякампанія не выконвала некалькі апошніх гадоў. Першы рэйс выляціць 17 чэрвеня, далей кожны аўторак і пятніцу да 20 верасня.

Больш магчымасцяў планаваць сваё падарожжа як прамымі, так і транзітнымі рэйсамі, "Белавія" прадастаўляе сваім пасажырам дзякуючы павелічэнню частаты палётаў па ўжо існуючых напрамках: Баку, Батумі, Варшава, Калінінград, Ларнака, Парыж, Прага, Санкт- Пецярбург, Стакгольм, Тэгеран, Тэль-Авіў, Франкфурт.

Навінкі чакаюць удзельнікаў праграмы для часта лятаючы пасажыраў "Белавія Лідэр", стаць якім можа любы пасажыр "Белавія". Авіякампанія запусціла сумесную праграму па назапашванні балаў з сеткай ўкраінскіх 4 і 5-зоркавых гасцініц "Прэм'ер Гатэлі". Зараз удзельнікі праграмы лаяльнасці атрымліваюць яшчэ адну магчымасць назапашваць балы на персанальным рахунку і карыстацца рознымі прывілеямі. Зарабіць дадатковыя балы зараз можна спыніўшыся ў адным з чатырох, якія ўдзельнічаюць у праграме, гасцініц сеткі "Прэм'ер Гатэлі": Прэм'ер Палас ў Кіеве, Арэанда Прэм'ер Гатэль у Ялце, Дністэр Прэм'ер Гатэль у Львове і Аўрора ў Харкаве. Дадатковыя 10% балаў можна таксама зарабіць набываючы авіябілет на сайце авіякампаніі www.belavia.by