Навіны Белавія

24 Сакавіка 2011

Масква - Мінск: палёты з Унукава стануць камфортней

"

З 27 сакавіка гэтага года, паветраныя судны Белавія, будуць вылятаць з новага сучаснага тэрмінала А.

Раней самалёты беларускага нацыянальнага авіяперавозчыка толькі прызямляліся ў гэтым тэрмінале, а вылет ажыццяўлялі з тэрмінала B. Сучасны тэрмінал А размешчаны ў новым будынку аэравакзала. Пасажыры напэўна ацэняць яго прыемны сучасны выгляд. Мадэрнізаванае абсталяванне, якое ўстаноўлена ў тэрмінале, спрыяе высакаякаснаму абслугоўванню пасажыраў.

Самалёты Белавія штодня ажыццяўляюць палёты ва Унукава, час вылету з Мінска: 12.00, зваротна паветранае судна адпраўляецца ў 15.15. Белавія таксама прапануе пасажырам скарыстацца пяццю штодзённымі рэйсамі, якія выконваюцца з/у аэрапортаў Дамадзедава і Шарамеццева.