Навіны Белавія

24 Мая 2011

З Гродна ў Калінінград з «Белавія»

Нацыянальная авіякампанія «Белавія»адкрывае з 21 чэрвеня 2011г рэгулярныя палёты з Гродна ў Калінінград. На новым напрамку будуць эксплуатавацца канадскія рэгіянальныя самалёты CRJ - 100/200, якія дазваляюць перавозіць да 50 пасажыраў з абслугоўваннем па бізнес-і эканом-класах. Рэйсы плануецца ажыццяўляць двойчы ў тыдзень па аўторках і суботах. Дзякуючы «Белавія» Гродна становіцца трэцім пасля Мінска і Брэста горадам Беларусі, якія маюць рэгулярную міжнародную паветраную сувязь.

Час палёту з Калінінграда ў Гродна зойме ўсяго 55 хвілін. Мінімальны кошт авіябілета складае 60 Еўра ў адзін бок пры палёце ў эканамічным класе, у класе бізнес - 190 Еўра.

Пры падарожжы авіятранспартам адпадае неабходнасць атрымання транзітнай шэнгенскай візы, што значна спрашчае працэдуру афармлення праязных дакументаў і скарачае выдаткі на падарожжа паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі.