Навіны Белавія

14 Ліпеня 2011

Медаль за партнёрства

2011 год стаў юбілейным, дваццатым па ліку, для "Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар". У гонар юбілею па замове дырэкцыі фестывалю былі выраблены 100 спецыяльных медалёў "20 гадоў "Славянскі базар у Віцебску". Іх уручылі тым, хто, па словах Радзівона Баса, дырэктара фестывалю мастацтваў, "тварыў гісторыю фестывалю, укладваў сваю душу і энергію".

Сярод узнагароджаных – Нацыянальная авіякампанія "Белавія", генеральны партнёр "Афіцыйны перавозчык", і асабіста Генеральны дырэктар Анатоль Гусараў. Як адзначылі арганізатары, удзел авіякампаніі ў падрыхтоўцы ХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" садзейнічаў яго паспяховаму правядзенню і ўмацаванню міжнароднага статусу фестывалю.