Навіны Белавія

20 Ліпеня 2011

«Белавія» і «Etihad Airways» падпісалі электроннае інтэрлайн-пагадненне

З 18 ліпеня 2011г уступіла ў дзеянне пагадненне аб узаемным прызнанні электронных перавозачных дакументаў (электронных авіябілетаў), падпісанае Нацыянальнай авіякампаніяй «Белавія» і нацыянальным авіяперавозчыкам ААЭ авіякампаніяй Etihad Airways.

Падпісанне электроннагп інтэрлайн-пагаднення паміж «Белавія» і Etihad Airways дазволіць авіяперавозчыкам узаемна прадаваць перавозкі на рэйсы адзін аднаго на адным электронным білеце. Да гэтага моманту афармленне сумесных перавозак было магчыма толькі шляхам выпіскі папяровага квітка, выкарыстанне якога ўсё менш і менш практыкуецца авіякампаніямі.

Электронны білет мае відавочныя перавагі перад папяровым білетам, асабліва для дзелавых людзей, якія шануюць свой час. З укараненнем тэхналогіі электроннага авіябілета адпадае патрэба ехаць у касу за білетам або загадзя прыязджаць у аэрапорт, каб аформіць яго да вылету. Акрамя гэтага, білет захоўваецца ў электронным выглядзе і яго немагчыма забыць або згубіць, а рэгістрацыя з гэтым білетам простая і займае мінімум часу.

На сённяшні дзень электронны білет паспяхова выкарыстоўваецца на ўсіх рэгулярных маршрутах «Белавія» і большасці чартэрных. Нацыянальнай авіякампаніяй «Белавія» падпісана 23 інтэрлайн-дамовы на прызнанне электроннага білета з замежнымі партнёрамі.

Сёння гэта самая зручная для пасажыраў форма набыцця авіябілетаў, якую прапаноўваюць ўсе вядучыя авіякампаніі свету.