Навіны Белавія

08 Жніўня 2011

Білеты «Белавія» можна будзе купіць у Ганконгу, Макао і Фінляндыі.


20 ліпеня 2011 года Нацыянальная авіякампанія «Белавія» ўступіла ў сістэму ўзаемаразлікаў BSP Ганконга і Макао. З 3 жніўня - у сістэму BSP Фінляндыі.

Гэты крок дапаможа пашырыць сетку рэалізацыі пасажырскіх перавозак Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» акрэдытаванымі агентамі IATA (Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту) у вышэйзгаданых краінах. Пашырэнне сеткі продажаў авіяперавозак будзе садзейнічаць павелічэнню пасажырапатоку.

Авіякампанія «Белавія» з'яўляецца ўдзельнікам сістэмы BSP ІАТА з 1995 года. Паслугі авіякампаніі ў сеткі BSP ІАТА прадстаўлены ў 28 краінах: Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі, Ізраілі, Ірландыі і інш.. Колькасць агенцтваў, якія працуюць у сістэме BSP ІАТА, і ажыццяўляюць афармленне электронных авіябілетаў «Белавія», складае некалькі дзесяткаў тысяч.

У бліжэйшы час чакаецца ўступленне Нацыянальнага перавозчыка ў сістэму BSP Сірыі і Канады.