Навіны Белавія
«Белавія» павялічвае геаграфію палётаў.
З першага жніўня ўступіла ў сілу шматбаковае пагадненне паміж Нацыянальнай авіякампаніяй «Белавія», Каралеўскімі нідэрландскімі авіялініямі «КЛМ», французскай авіякампаніяй «Эр Франс» і амерыканскай авіякампаніяй «Дэльта». У рамках новага пагаднення істотна пашыраецца геаграфія палётаў для кліентаў вышэй названых авіякампаній.
Шматбаковае пагадненне дае магчымасць дабірацца да пунктаў Трансатлантыкі праз Амстэрдам, Парыж, Франкфурт, Рым і Мілан. Даляцець ў краіны Блізкага Усходу, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі - транзітам праз Амстэрдам і Парыж.
«Па выніках падпісання пагаднення для кліентаў «Белавія», «КЛМ», «Эр Франс» і «Дэльта» павялічылася колькасць магчымых стыковак, шляхам аб'яднання маршрутнай сеткі чатырох авіякампаній. Таксама кліенты вышэй згаданых кампаній змогуць падарожнічаць па ўказаных напрамках па больш прывабных цэнах», - паведаміла начальнік аддзела тарыфаў РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Святлана Кобзар.