Навіны Белавія
«Белавія» змяняе праграму палётаў ў Маскву
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з сезону «Зіма 2011-2012» змяняе праграму палётаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск. У прыватнасці, штодзённы ранішні рэйс № B2-1984/83 Мінск-Масква-Мінск будзе перанесены з маскоўскага аэрапорта Шарамеццева ў аэрапорт Дамадзедава. Час выканання рэйса застаецца ранейшым.
Час вылету рэйса № B2-1954 Мінск-Масква (Аэрапорт Дамадзедава) пераносіцца з 21.25 на 22.25. У зваротным напрамку, рэйс № B2 1953 Масква (Аэрапорт Дамадзедава) - Мінск будзе выконвацца ў 6.30.
«Пасля ўвядзення сумесных з кампаніяй «Трансаэра» спецыяльных тарыфаў па напрамках Нью-Йорк, Маямі, Таронта, Пекін і Ганконг было шмат просьбаў з боку пасажыраў па паляпшэнню стыковак рэйсаў у Маскве. Таму было прынята рашэнне па аптымізацыі раскладу.
Новы час выканання рэйсаў будзе садзейнічаць больш зручным стыкоўкам з дзесяткамі расійскіх і замежных авіякампаній. Таксама значна палепшацца стыкоўкі з авіякампаніяй «S7», якая выконвае палёты з аэрапорта Дамадзедава ў пункты Расійскай Федэрацыі», - паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
У рамках аптымізацыі раскладу палётаў у Маскву з 22 верасня 2011 года будзе спынена выкананне рэйса № B2-1974/73 Мінск - Масква (Аэрапорт Внукава) - Мінск.
Пасажыры, якія загадзя купілі ці забраніравалі білет на адмененыя і змененыя рэйсы, будуць праінфармаваныя ў індывідуальным парадку. Білеты будуць бясплатна перебраніраваныя на іншы час, зручны кліенту Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія».