Навіны Белавія
Самалёт Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Сочы
Самалёт Боінг 737 Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», які выконваў рэйс B2 1738 Батумі-Мінск, 12 жніўня 2011 года ў 4.37 раніцы па мiнскім часе здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Сочы. Пры наборы самалётам вышыні прыборы ў кабіне пілотаў паказалі, што пасажырскі салон не герметызуецца. Экіпажам было прынята рашэнне аб здзяйсненні вымушанай пасадкі ў бліжэйшым аэрапорце.
Прычыны высвятляюцца. «Дзеянні экіпажа былі зладжаныя і правільныя. Для высвятлення прычыны з'яўлення такога сігналу ў мэтах бяспекі пасажыраў неабходна было зрабіць пасадку паветранага судна. Авіякампанія прыносіць свае выбачэнні і акажа ўсю неабходную дапамогу пасажырам, якія ляцелі рэйсам Батумі-Мінск», - пракаментаваў гэту сітуацыю генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
У Сочы накіраваны рэзервовы самалёт, які даставіць пасажыраў рэйса Батумі-Мінск у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Арыентыровачны час прыбыцця – 15.10 па мінскім часе. Авіякампанія забяспечыла ўсіх пасажыраў ўзмоцненым харчаваннем на борце паветранага судна. Транзітныя пасажыры рэйса Батумі-Мінск сёння будуць дастаўлены да канчатковага пункту накіравання.