Навіны Белавія

14 Снежня 2011

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» выходзiць на мiльённы пасажырапаток


16 снежня 2011 года. Нацыянальная авіякампанія «Белавія» плануе перавезці мільённага пасажыра.
 
«Мы спадзяваліся перасягнуць планку ў мільён пасажыраў угод яшчэ ў 2010 годзе, але спыніліся за некалькі крокаў адзапаветнай лічбы. Нягледзячы на ўсе складанасці ў гэтым годзе, мы далі сабе рады і дасягнулі пастаўленай мэты. Доўга спрабаваліз разумець, як вызначыць шчасліўчыкаі вырашылі, што ім стане той, хто мільённымпа ліку ў гэтым годзе зарэгіструеццана нашрэйс», - паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» АнатольГусараў.
 
Мільённы пасажыр атрымае картку ўдзельніка праграмы лаяльнасці «Белавія Лідэр» залатога ўзроўню, а таксама сувеніры ад авіякампаніі.  
 
«Картка залатога ўзроўню дае пасажыру вялікую колькасць прывілеяў: знаходжанне і абслугоўванне ў зале павышанай камфортнасці ў аэрапорце пры вылеце рэгулярнымі рэйсамі «Белавія», дадатковы правоз багажу, павышэнне класу абслугоўвання на борце і іншае», - паведаміла кіраўнік праграмы «Белавія Лідэр» Кацярына Радзішэўская .
 
З кожным годам Нацыянальная авіякампанія павялічвае колькасць перавезеных пасажыраў. Дынаміку росту можна прасачыць па дадзеных прадстаўленай дыяграмы.
За 15 гадоу працы Нацыянальная авіякампанія «Белавіа» перавезла 7963891пасажыра.