Навіны Белавія

07 Снежня 2011

«Белавія» падпісала дамовы аб аператыўным лізінгу з Air Lease Corporation


Нацыянальная авіякампанія «Белавія» падпісала дамовы па лізінгу дзвюх самалётаў «Embraer-175» з амерыканскай кампаніяй Air Lease Corporation (ALC).
 
Па ўмовах дамовы два новых самалёты «Embraer-175» з заводу-вытворцы будуць прадастаўлены Нацыянальнаму авіяперавозчыку на ўмовах аператыўнага лізінгу тэрмінам на 10 гадоў. Пастаўка першага самалёта чакаецца ўжо восенню 2012 года.
 
«Пасажырскія самалёты «Embraer-175» сярэдняй дальнасці займуць месца паміж ёмістым Боінгам-737 і невялікім CRJ. Паветраныя судны будуць двухкласнай канфігурацыі салона: 12 месцаў у салоне бізнес-класа і 64 у эканом-класе. Самалёты ідэальна падыходзяць для пашырэння нашай сеткі і павелічэння частаты рэйсаў для задавальнення попыту пасажыраў», - паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
           
Эксплуатаваць самалёты плануецца на тых лініях, дзе пералёт бізнес-класам карыстаецца нязменным попытам. Гэта рэйсы па накірунку Мінск - Масква, Лондан, Парыж, Амстэрдам і інш
Paulo Cesar de Souza e Silva, прэзідэнт камерцыйнага падраздзяленні кампаніі «Embraer» пракаментаваў: «Белавія» - выдатны прыклад авіякампаніі, якая прыняла рашэнне аб абнаўленні флоту ў карысць самалётаў Embraer, якія дазволяць авіякампаніі паспяхова рэалізоўваць стратэгію па росту і эканамічнаму выкарыстанню новай авіятэхнікі на маршрутнай сеткі авіякампаніі».
 
На дадзены момант супрацоўнікамі Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» распрацоўваецца канцэпцыя ўнутранага і вонкавага афармлення самалётаў і вядзецца папярэдняя падрыхтоўка перад пастаўкай паветраных судоў: вырашаюцца пытанні наконт падрыхтоўкі пілотаў і тэхнічнага персанала.