Навіны Белавія

17 Студзеня 2012

Хто Вас сустрэне на борце?


Сумесны праект Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» і партала TUT.BY «Сардэчна запрашаем на борт» завершаны. Па выніках трох конкурсных этапаў супрацоўнікамі «Белавія» сталі пяць канкурсантаў: Яўгенія Сартакова, Вікторыя Лешева, Вольга Паўлюк, Наталля Жыткевіч, Вольга Лушчык.
 
Першы этап - online-галасаванне на падставе анкет, запоўненых кандыдатамі на пасаду бортправадніка падчас праходжання кастынгу.
 
У рамках другога этапу  канкурсанты выконвалі стандартныя абавязкі бортправаднікоў: сустрэча пасажыраў, раздача прэсы і г.д. Схільнасць канкурсантаў да прафесіі ацэньвала экспертная камісія ў складзе самых актыўных карыстальнікаў www.tut.by.
 
У рамках заключнага,  трэйяга этапу, карыстальнікі TUT.BY па відэавізітках, створаных па выніках другога этапу, выбіралі найбольш прафесійнага, на іх погляд, удзельніка.
 
Пераможцы праекта «Сардэчна запрашаем на борт» ужо афіцыйна працаўладкаваны, але перад тым, як суправаджаць пасажыраў падчас палёту, будучыя бортправаднікі пройдуць прафесійнае навучанне на базе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
 
Пасля базавага курса будучыя бортправаднікі адправяцца ў трэніровачны літоўскі цэнтр «Сабенавіта», дзе на працягу 11 дзён пройдуць спецыяльнае навучанне для працы на борце самалетаў «Боінг».
 
«Для нас гэта першы падобны вопыт выбару бортправаднiкоў, але, безумоўна, карысны. Да правядзення праекту «Сардэчна запрашаем на борт» мы самастойна выбіралі будучых бортправаднікоў авіякампаніі ў рамках кастынгу.
 
Так як у гэтым годзе нам будзе пастаўлена два новых самалёта, то яшчэ будуць праведзены дадатковыя наборы бортправаднiкоў, і я думаю, што мы абавязкова паўторым гэты праект!», - паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і ЗЭД Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.