Навіны Белавія

17 Студзеня 2012

«Белавія» Будзе лятаць у Астану тры разы у тыдзень


Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 23 студзеня 2012 года павялічвае частату выканання палётаў па маршруце Мінск - Астана - Мінск. Цяпер рэйсы будуць выконвацца тры разы ў тыдзень.
 
На працягу больш за 10 гадоў рэйсы былі выключна сезоннымі і выконваліся ў летні перыяд. З верасня 2011 года рэйс Мінск - Астана - Мінск стаў круглагадовым і выконваецца два разы ў тыдзень.
 
«З кожным месяцам пасажырапаток па маршруце Мінск-Астана-Мінск значна павялічваецца. Таму, каб задавальняць попыт пасажыраў, а таксама развіваць транзітны паток праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск», мы прынялі рашэнне аб павелічэнні частотнасці рэйсаў. Павелічэнне частаты палётаў таксама звязана з развіццём Адзінай эканамічнай прасторы», - паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
 
Павелічэнне колькасці рэйсаў будзе садзейнічаць больш зручным стыкоўкам для пералёту з аэрапортаў Астаны праз Мінск у гарады Еўропы і зваротна.
 
 
АСТАНА              
В2
1875
737
1/2
21.10
04.10+
В2
1876
05.15
06.40
АСТАНА
В2
1875
737
3/4
21.10
04.10+
В2
1876
05.15
06.40
АСТАНА
В2
1875
737
6/7
21.10
04.10+
В2
1876
10.35
12.00