Навіны Белавія
«Белавія» і «Уральскія авіялініі» падпісалі інтэрлайн пагадненне.
30 мая 2012 года ўступае ў сілу інтэрлайн пагадненне паміж Нацыянальнай авіякампаніяй «Белавія» і авіякампаніяй «Уральскія авіялініі».
Інтэрлайн-пагадненне дае права афармляць авіяперавозку на бланках авіякампаніі на маршруты авіякампаніі-партнёра.
Перавагамі для пасажыра з'яўляюцца:
• афармленне адзінага білета на ўсім маршруце, незалежна ад колькасці перавозчыкаў;
• пасажыры атрымліваюць магчымасць скарыстацца найбольш зручнымі стыкоўкамі з рэйсамі авіякампаній удзельнікаў-пагадненняў;
Дзякуючы гэтаму пагадненню пасажыры Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» атрымалі магчымасць лятаць з Мінска праз Екацярынбург па асноўных напрамках авіякампаніі-партнёра «Уральскія авіялініі».
З 18 чэрвеня 2012 года з «Уральскімі авіялініямі» ўступіць у сілу код-шэрынгавае пагадненне, якое прадугледжвае сумесную эксплуатацыю рэйса Мінск-Екацярынбург.