Навіны Белавія

04 Чэрвеня 2012

«Белавія» адкрыла рэйс у Новасібірск


3 чэрвеня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» адкрыла новы рэйс Мінск-Навасібірск-Мінск, які стаў 39 па ліку і самым дальнім па працягласці палёту пунктам прызначэння ў маршрутнай сетцы авіякампаніі.

Рэйсы ў Навасібірск будуць выконвацца разам з авіякампаніяй «Сібір» на паветраным судне Boeing 737 два разы ў тыдзень з наступным павелічэннем частот. Час лёту – 4 гадзіны 40 хвілін.

«Упэўнены, што новыя пасажыры па-сапраўднаму ацэняць сервіс і магчымасці, якія прапаноўвае «Белавія» на міжнародных накірунках. Для авіякампаніі новы накірунак маршрутнай сеткі – гэта, найперш, павелічэнне пасажырапатоку і дадатковы аб’ём перавезеных грузаў”, - падзяліўся генеральны дырэктар РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Анатолій Гусараў.

Супрацоўніцтва паміж беларускім авіяперавозчыкам і «Аэрапортам Талмачова» дазволіць развіваць авіяпералёт паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама павялічваць транзітны пасажырапаток праз Мінск.
Значная колькасць пасажыраў першага рэйса – транзітныя пасажыры, якія следуюць праз Мінск у Парыж, Прагу, Калінінград, Рыгу, Кіеў.

«Тэхнічнае забеспячэнне аэрапорта і прафесіянальная падрыхтоўка спецыялістаў «Аэрапорта Талмачова» забяспечваюць высокі ўзровень якасці абслугоўвання паветраных судоў і пасажыраў авіякампаніі ў адпаведнасці з патрабаваннямі галіновых стандартаў”, - паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Аэрапорт Талмачова» Яўгеній Янкілевіч.

Надзея Аксёнава стала першым пасажырам рэйса Мінск-Навасібірск і была ўзнагароджана памятнымі падарункамі. Таксама на першым рэйсе сярод пасажыраў была разыграна «сярэбраная карта» праграмы лаяльнасці «Белавія Лідэр». Пераможцам стаў Уладзімір Лужнеў.

«Аэрапорт Талмачова» - буйнейшы за Уралам транзітны авіявузел на важнейшых напраках паміж Еўропай і Азіяй. Прапускная магчымасць на ўнутраных авіялініях складае 1800 пасажыраў у гадзіну, на міжнародных – 750 пасажыраў у гадзіну. Аэрапорт мае дзве ўзлётна-пасадачныя паласы. Згодна бізнес-плану ў 2012 годзе «Аэрапорт Талмачова» зможа абслужыць 3 155 000 пасажыраў, што вышэй паказчыкаў 2011 года на 14% , і апрацаваць больш 26 тысяч тон грузаў і пошты (+28%).

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» - буйнейшы авіяперавозчык Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 38 аэрапортах краін Еўропы і Азіі. «Белавія» створана 5 сакавіка 1996 года. З 1997 года з’яўляецца сапраўдным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (ІАТА), з 2010 – членам Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ЕRAA). «Белавія» адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі. Па выніках аўдзіта аперацыйнай бяспекі Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IOSA - IATA Operational Safety Audit) авіякампанія ў 2008 годзе ўвайшла ў рэгістр аператараў IOSA. Флот авіякампаніі налічвае 17 паветраных судоў (шэсць Boeing-737/500, чатыры Boeing-737/300, CRJ-100/CRJ-200, тры Ty-154M).