Навіны Белавія

15 Кастрычніка 2012

У кастрычніку “Белавія” адкрыла чартарныя праграмы ў ААЭ і Іарданію


Нацыянальная авіякампанія “Белавія” адкрыла ў кастрычніку чартарныя праграмы ў ААЭ і Іарданію
 
14 кастрычніка 2012 года адбыўся першы рэйс у Іарданію па маршруце Мінск-Акаба-Салонікі-Мінск (назад праз Грэцыю). Афіцыйным продажам тураў у Іарданію будзе займацца ААТ “Аэратрэвэл”, а таксама іншыя аператары. Рэйсы плануецца выконваць на самалёце Boeing 737-300. Існуе верагоднасць, что у будучым праграма може стаць круглагадовай. 
 
19 кастрычніка стартавала чартарная праграма ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Гэта стала магчымым дзякуючы арабскаму тураператару Al Khalidiah Tourism. Рэйсы будуць выконвацца у аэрапорт Дубай, але турыстычны паток у асноўным арыентаваны на Шарджу. Дзякуючы невялікім адлегласцям у ААЭ турыстам будзе лёгка трапіць на марскія курорты. Варта адзначыць і зручны час выканання рэйсаў – вылет з Мінска раніцай, а з ААЭ днём.