Навіны Белавія
«Белавія» пашырае парк паветраных судоў
28 кастрычніка 2012 года другі самалёт Embraer-175 прыбудзе ў Мінск і папоўніць парк паветраных судоў Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія». Пастаўка першага, нагадаем, адбылася 17 верасня бягучага года.
На працягу 36 гадоў фірма Embraer пастаўляе высакакласныя і надзейныя самалёты вядучым авіякампаніям свету. Паветраныя лайнеры кампаніі станоўча зарэкамендавалі сябе ў 45 краінах свету.
«Белавія» пераканалася ў высокай якасці самалетаў пад час эксплуатацыі першага паветранага судна. Першы камерцыйны рэйс Embraer-175 выканаў 21 верасня 2012 года па маршруце Мінск – Амстэрдам – Мінск. На працягу месяца новы самалёт здзяйсняў палеты з Мінска ў наступных напрамках: Амстэрдам, Кіеў, Хельсінкі, Прага, Лондан, Стакгольм.
«Пасля месяца эксплуатацыі Embraer-175 можам упэўнена казаць, што гэта паветранае судна высокай якасці, як мы і чакалі. Пасажыры таксама змаглі адчуць усе перавагі новага Embraer. Спадзяемся, што з пастаўкай другога самалета, мы зможам прадэманстраваць гэта для яшчэ большай колькасці кліентаў «Белавія», - паведаміў генеральны дырэктар РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.
Другі Embraer-175, таксама як і першы, будзе выкарыстоўвацца на машрутах з сфарміраваным бізнес-патокам.
Да другой пастаўцы самалёта з завода-вытворцы «Белавія» падрыхтавала віртуальны тур па Embraer-175. Здзейсніць віртуальную экскурсію па парку нд кампаніі можна па спасылцы.