Навіны Белавія

01 Лістапада 2012

Нацыянальная авіякампанія “Белавія” падвяла вынікі дзейнасці за кастрычнік 2012 г.


Па выніках дзейнасці за кастрычнік 2012 г. авіякампанія перавезла 94030 пасажыраў, што складае 119,5% да аналагічнага перыяду ў мінулым годзе.
 
У кастрычніку 2012 г. было перавезена 155 тон груза і пошты, што на 4,2% больш, чым за такі ж перыяд у 2011 г.
 
За 10 месяцаў працы ў 2012 г. “Белавія” перавезла 1123721 пасажыраў і 1369,8 тон груза і пошты, што адпаведна на 23,2% і 7,9% больш, чым за 10 месяцаў 2011 г.
 
У парку самалётаў “Белавія” з’явіўся другі Embraer-175.