Навіны Белавія

28 Лістапада 2012

Нацыянальная авіякампанія “Белавія” і Авіяпрадпрыемства “Северсталь” падпісалі інтэрлайн-пагадненне


З 28 лістапада 2012 года пачало дзейнічаць двухбаковае інтэрлайн-пагадненне паміж “Белавія” і Авіяпрадпрыемствам “Северсталь”.

Інтэрлайн-пагадненне дае права афармляць авіаперавозку на бланках авіякампаніі па маршрутах авіякампаніі-партнёра.
Перавагі для пасажыраў:

- афармленне адзінага білета на ўсім маршруце, незалежна ад колькасці перавозчыкаў ;
- пасажыры атрымліваюць магчымасць карыстацца найбольш зручнымі стыкоўкамі з рэйсамі авіякампаній-удзельніц пагаднення. З 16 лістапада 2012 года Авіяпрадпрыемства “Северсталь”стала рэгулярным перавозчыкам на авіялініі Чарапавец – Мінск – Чарапавец, у сувязі з гэтым арганізаваны продаж авіябілетаў.

Пачатак палетаў  - 24 снежня 2012 года.