Навіны Белавія

14 Лютага 2013

«Белавія» пашырыла геаграфію прадастаўлення паслугі онлайн-рэгістрацыі на рэйсы


C 13 лютага Нацыянальная авіякампанія «Белавія» пашырыла геаграфію прадастаўлення паслугі самастойнай рэгістрацыі на рэйсы праз інтэрнэт. Зараз пры вылеце з аэрапорта Эль-Прат (Барселона) і Варшаўскага міжнароднага аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна на рэйс «Белавія» можна зарэгістравацца на сайце авіякампаніі.
 
Гэтая простая і зручная паслуга дазваляе пасажыру эканоміць час у аэрапорце і дае магчымасць абраць зручнае месца ў салоне самалёта.
 
Веб-рэгістрацыя займае некалькі хвілін, даступная кругласутачна, таму пасажыр можа зарэгістравацца на самалёт у любы час з любога месца, дзе ёсць інтэрнэт. Перад тым, як адправіцца ў аэрапорт для пасадкі ў самалёт пасажыру неабходна раздрукаваць пасадачны талон. Асабліва важна правільна разлічыць свой час, каб своечасова здаць багаж і прайсці перадпалётны дагляд да пасадкі ў самалёт.
 
Онлайн рэгістрацыя пачынаецца за 22 гадзіны і заканчваецца за 3 гадзіны да вылету рэйса па раскладзе і даступная пры вылеце з гарадоў Мінск, Баку, Барселона, Батумі, Брэст, Варшава, Гомель, Гродна, Екацярынбург, Ерэван, Калінінград, Мілан, Масква, Новасібірск, Прага, Рым, Санкт-Пецярбург, Тбілісі, Франкфурт, Барселона, Варшава. Спіс гарадоў будзе пастаянна пашырацца.
 
У 2013 годзе «Белавія» плануе даць магчымасць пасажырам рэгістравацца праз мабільныя тэлефоны і кіёскі самаабслугоўвання.