Навіны Белавія
06 Мая 2013
28 красавіка Нацыянальная авіякампанія «Белавія» адкрыла новы рэйс Мінск-Самара-Мінск, які стаў сёмым па ліку кірункам у Расійскай Федэрацыі.
Белавія» адкрыла рэйс у Самару
28 красавіка Нацыянальная авіякампанія «Белавія» адкрыла новы рэйс Мінск-Самара-Мінск, які стаў сёмым па ліку кірункам у Расійскай Федэрацыі.
Палёты ў Міжнародны аэрапорт «Курумоч» будуць выконвацца 2 разы на тыдзень, пераважна на самалётах CRJ-100/200. Час падарожжа складзе 2 гадзіны 20 хвілін у Самару і 2 гадзіны 30 хвілін назад.
«Я ўпэўнены, што пасажыры па вартасці ацэняць сэрвіс і магчымасці, якія дае «Белавія» на міжнародных кірунках. Для авіякампаніі новы напрамак маршрутнай сеткі - гэта, перш за ўсё, павелічэнне пасажырапатоку і дадатковы аб'ём перавезеных грузаў. Значная колькасць пасажыраў першага рэйса з Самары - транзітныя пасажыры, якія праз Мінск накіроўваюцца далей у пункты Заходняй Еўропы. Першы рэйс быў выкананы на больш ёмістым Боінге-737/500 для задавальнення павышанага попыту з боку пасажыраў», - пракаментаваў генеральны дырэктар РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.
Супрацоўніцтва паміж беларускім авіяперавозчыкам і Міжнародным аэрапортам «Курумоч» дазволіць развіваць авіязносіны паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама павялічваць транзітны пасажырапаток праз Мінск.
Міжнародны аэрапорт «Курумоч» быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1961 годзе. У дадзены момант аэрапорт мае дзве узлётна-пасадкавыя паласы, месцы стаянкі для адначасовай паркоўкі 50 паветраных судоў, сістэму тэрміналаў агульнай плошчай 11,340 кв. м, а таксама грузавы комплекс з прапускной здольнасцю да 200 тон за суткі. Прапускная здольнасць аэравакзальнага комплексу складае 750 пас/ гадзіну, у тым ліку на ўнутраных авіялініях - 600 пас/ гадзіну, на міжнародных - 150 пас/ гадзіну. У 2012 годзе колькасць пасажыраў, якіх абслужылі ў Міжнародным аэрапорце «Курумоч», склала 1890483 чалавек. Аэрапорт размешчаны ў 35 км на поўнач ад Самары, 45 км на ўсход ад Тальяці.