Навіны Белавія

08 Снежня 2014

Авіякампанія «Белавія» падвяла вынікі працы за лістапад і адзінаццаць месяцаў 2014 года.

За адзінаццаты месяц 2014 года «Белавія» даставіла да месцаў прызначэння 115.585 пасажыраў, што на 25,8% больш, чым за лістапад мінулага года. Пасажыраабарот авіякампаніі павялічыўся на 35,7% адносна паказчыкаў за аналагічны перыяд мінулага года.
У перыяд са студзеня па лістапад 2014 года авіякампанія перавезла 1858328 пасажыраў, што складае 122,5% адносна вынікаў за адзінаццаць месяцаў мінулага года. Пасажыраабарот за перыяд з пачатку 2014 павялічыўся на 23,3% адносна вынікаў за аналагічны перыяд 2013 года.
Аб'ём грузаў і пошты, перавезеных авіякампаніяй «Белавія», у лістападзе павялічыўся на 10,9% у параўнанні з адзінаццатым месяцам 2013 года і склаў 202,6 тоны. За 11 месяцаў 2014 было перавезена 1990,6 тоны грузаў і пошты, што складае 112,3% адносна вынікаў аналагічнага перыяду 2013 года. Грузаабарот павялічыўся на 12,3% у параўнанні з адзінаццаццю месяцамі мінулага года.
Для стымуляцыі продажаў авіяперавозак «Белавія» праводзіць акцыю па продажы авіябілетаў па 24 напрамках маршрутнай сеткі. На сайце авіякампаніі можна набыць квіткі па 99 еўра ў адзін бок па 24 маршрутах рэгулярнай сеткі па 11 снежня 2014 года (таксы і зборы ўключаныя ў кошт пералёту). Пачаць пералёт можна да заканчэння дзеяння зімовага раскладу (па 28 сакавіка 2015 года).
19-20 лістапада ў Мінску адбыўся семінар-практыкум з удзелам рабочай групы авіякампаніі «Белавія» і прадстаўнікоў карпарацыі «Боінг-Грамадзянскія самалёты» і агенцтва Teague. У ходзе сустрэчы абмяркоўваўся цяперашні стан брэнда авіякампаніі. У дадзены момант спецыялісты карпарацыі «Боінг-Грамадзянскія самалёты» і агенцтва Teague праводзяць аналіз атрыманых дадзеных.
5 лістапада на борце самалёта «Белавія», які ажыццяўляў рэгулярны рэйс у Амстэрдам, група «J: морс» адыграла акустычны канцэрт на паўгадзіны. У якасці слухачоў выступілі пасажыры, якія купілі звычайныя квіткі на рэйс у Амстэрдам і не чакалі, што для іх будуць выступаць беларускія выканаўцы.