Навіны Белавія

20 Снежня 2014

Авіякампанія «Белавія» павялічвае частату выканання палётаў паміж Мінскам і Масквой

З 20 студзеня 2015 авіякампанія «Белавія» пачне выкананне шостай штодзённай частаты палётаў у Маскву (аэрапорт Дамадзедава). Рэйсы будуць ажыццяўляцца ў дзённы час пераважна на новых самалётах Embraer-195LR ў двухкласнай кампаноўцы.

Павелічэнне частаты палётаў звязана з імкненнем авіякампаніі палепшыць сэрвіс згодна з пажаданнямі пасажыраў і цалкам задаволіць попыт на перавозку паміж дзвюма сталіцамі. Авіякампанія разлічвае ўбачыць на гэтым рэйсе бізнэс-пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць паміж Масквой і Мінскам.

«Спадзяюся, што гэты рэйс дасць нашым пасажырам дадатковую магчымасць падабраць аптымальны для сябе час для падарожжаў», - паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

У авіякампаніі «Белавія» дзейнічае спецыяльны тарыфны прадукт Абанемент «Скайпас Белавія» на некалькі палётаў для пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць на лініі Мінск-Масква. У касах і ў агентаў можна набыць «Скайпас Белавія» на некалькі палётаў «туды-назад» (ад 2 да 8) з абслугоўваннем ў эканамічным і бізнэс-класе рознага тэрміну дзеяння (14 дзён, 1 і 3 месяцы). Кошт абанемента «Скайпас Белавія» залежыць ад колькасці набытых палётаў «туды і назад» і класа абслугоўвання.

Авіякампанія «Белавія» выконвае рэгулярныя палёты ў сем пунктаў Расійскай Федэрацыі: Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Краснадар, Екацярынбург і Самару. З 15 верасня 2014 г. «Белавія» павялічыла колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Санкт-Пецярбургам да 3 разоў штодня, 30 красавіка 2014 г авіякампанія пачала выконваць палёты ў Краснадар.