Навіны Белавія

19 Студзеня 2015

«Белавія» прызямляе кошты!

Авіякампанія “Белавія” зніжае тарыфы на пасажырскія перавозкі па шэрагу напрамкаў. Авіябілеты па спецыяльных коштах можна набыць на афіцыяльным сайце belavia.by, у касах і ў агентаў авіякампаніі.
Набыць білеты па спецыяльных коштах можна па 15 лютага 2015 года, падарожжа павінна адбыцца да 28 сакавіка 2015 года. Колькасць месцаў па спецыяльных тарыфах абмежавана.
“У мінулым годзе мы правялі шэраг акцый па продажу авіябілетаў па спецыяльных тарыфах. У 2015 годзе “Белавія” працягне прадаваць білеты па ніжэйшых тарыфах. Мы гатовыя у гэты непрасты перыяд падтрымаць беларусаў у імкненні падарожнічаць, пазнаваць свет і пашыраць свае гарызонты”, - паведаміў генеральны дырэктар ААТ “Авіякапанія “Белавія” Анатоль Гусараў.