Навіны Белавія

23 Студзеня 2015

Ва флот авіякампаніі «Белавія» паступіў BOEING737-800NG

23 студзеня 2015 г. ва флот авіякампаніі “Белавія” паступіла судна BOEING 737-800NG. Самалёт быў набыты “Белавія” ў аператыйны лізінг на 6 гадоў згодна з кантрактам з лізінгавай кампаніяй AERCAP PARTNERS I LIMITED. Гэта першае судна гэтага тыпу ў паветраным парку авіякампаніі. Самалёты лінейкі BOEING 737 NG (NextGeneration) эканамічней і здольныя да выканання палётаў на большыя адлегласці ў параўнанні з папярэднім пакаленнем, да якога адносяцца BOEING 737-300,-500, якія ўжо прысутнічаюць у флоце “Белавія”.
Самалёт прыляцеў у Мінск пасля праходжання тэхнічнага абслугоўвання перад пачаткам эксплуатацыі авіякампаніяй “Белавія”.
Набыццё гэтага судна дасць магчымасць развіцця перавозак як на рэгулярных, так і на чартэрных напрамках. Эканамічная эфектыўнасць BOEING 737-800NG пазволі паменшыць выдаткі на перавозкі, што будзе спрыяць зніжэнню кошту пералёта.
Гэты самалет стане найбольш умяшчальным ва флоце авіякампаніі. Яно прызначанае для перавозкі 189 пасажыраў ў эканамічным класе абслугоўвання.
Наяўнасць ва флоце болей умяшчальнага BOEING 737-800NG дасць авіякампаніі магчымасць аператыўна рэагаваць на павелічэнне попыту на авіяперавозкі.
«Мы планіруем пачаць эксплуатаваць наш першы BOEING 737-800NG у найбліжшыя дні. У 2014 годзе мы правялі вялікую работу па пашырэнні паветранага парка. Флот “Белавія” павялічыўся на 5 паветраных судоў у параўнанні з 2013 годам, у тым ліку авіякампанія набыла ва ўласнасць два новых EMBRAER-195LR. Мы прыкладаем максімальныя намаганні, каб забяспечыць камфорт для пасажыраў і зніжэнне кошту пералёта. Набыццё гэтага паветранага судна пазволі “Белавія” ўжо вясной гэтага году адкрыць новы рэйс з Мінска ў Алмату», - падзяліўся генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анатоль Гусараў.