Навіны Белавія

23 Лютага 2015

«Белавія» і авіякампанія SAS Scandinavian Airlines падпісалі інтэрлайн-пагадненне

З 22 лютага 2015 года ўступіла ў моц многабаковае інтэрлайн-пагадненне паміж «Белавія» і шматнацыянальнай авіякампаніяй SAS Scandinavian Airlines.

Пагадненне аб узаемным прызнанні перавозачнай дакументацыі (інтэрлайн-пагадненне) дае права афармляць авіяперавозку на бланках авіякампаніі на маршруты авіякампаніі-партнёра.

Перавагамі для пасажыра з’яўляюцца:

• афармленне адзінага білета па ўсім маршруце;
• мажлівасць скарыстацца з найбольш выгодных стыковак з рэйсамі авіякампаній-удзельнікаў пагадненняў у час падарожжа праз аэрапорты Хельсінкі, Стакгольма, Рыгі і Вільнюса.

Зараз вядзецца тэсціраванне продажу электронных білетаў, а таксама распрацоўка і ўкараненне скразных тарыфаў.