Навіны Белавія

11 Ліпеня 2015

160 аматараў авіяцыі з усяго свету сабраліся для палёта на ТУ-154

11 ліпеня 2015 г. ў Мінске адбылася мерапрыемства “Палёт дзеля палёту” на легендарным ТУ-154. У нязвыклым палёце па маршруце Мінск – Масква (Дамадзедава) – Мінск паўдзельнічала 160 споттэраў і аматараў авіяцыі з усяго свету.

Арганізатары мерапрыемства: праект «Авіятар.ру», авіякампанія «Белавія», Маскоўскі аэрапорт “Дамадзедава” и Нацыянальны аэрапорт Минск.

У аэрапорце “Дамадзедава” і Нацыянальным аэрапорце Мінск легенду савецкай авіяцыйнай прамысловасці ўрачыста сустракалі воднымі варотамі і ўспышкамі фотакамер. Усе ўдзельнікі мерапрыемства змаглі на працягу некалькіх гадзін правесці здымку ўзлетаў і пасадак самалётаў, вытворчых працэсаў, абслугоўвання самалётаў і пасажыраў.

Сяргей Марцірасян, каардынатар праекта “Авіятар.Ру”, паведаміў аб актуальнасці праекта: “Авіяцыя – адна з найбольш закрытых з-за правіл авіяцыйнай бяспекі. Як толькі з’явілася інфармацыя аб такім унікальным мерапрыемстве, месцы на гэты рэйс былі раскупленыя меньш чым за месяц, “і яшчэ засталася чарга з пяцідзесяці чалавек”. Як вядома, ТУ-154 быў найбольш масавым савецкім рэактыўным пасажырскім самалётам, таму для нас сапраўдны шанец адчуць ўсю прывабнасць пералёта на нём. І, нягледзячы на ўсе стэрэатыпы аб “старасці”, хочацца заўважыць, што тэрміна “стары” для самалёта не існуе. Ёсць тэрмін “падоўжаны рэсурс”. Калі самалёту быў падоўжаны рэсурс, выканалі усе неабходныя тэхнічныя работы, звязаныя з рэгламентам, ён можа лятаць колькі жадаеце”.

Адказ ад карыстання у парках авіякампаній самалётамі “Тупалеў” звязаны з нізкай эканамічнай эфектыўнасцю. За 19-летнюю гісторыю “Белавія” ў авіякампаніі было 22 самалёта розных мадэляў ТУ. На сённяшні момант авіякампанія “Белавія” мае тры мадыфікаваных самалёта Ту-154М. У асноўным гэтыя самалёты выкарыстоўваюцца на чартэрных рэйсах, у прыватнасці, для забеспячэння пералётаў у Балгарыю, а таксама ў рамках “Паўночнай праграмы палётаў”.

“Ту-154 – унікальны самалёт, які на працягу 43 лет даказвае статус аднаго з найбольш надзейных і папулярных паветраных судоў. Цяпер часта прататып штурвала Ту-154 выкарыстоўваецца ў вядомых відэогульнях, а самалёт удзельнічае ў здымках сучасных фільмаў. І таму што гэты самалёт усё радчэй знайсці ў авіяпарках кампаній, аматарам авіяцыі цікава ўзнаць усе тонкасці гэтага паветранага судна. На жаль, гісторыя ўзлётаў і пасадак гэтага сапраўды легендарнага судна ў нашай кампаніі падыходзіць к фіналу, таму што сучасныя ўмовы вядзення бізнэса і навейшыя тэхналогіі дыктуюць свае правілы”, - паведаміў генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анатоль Гусараў.

У гэтым годзе авіякампанія “Белавія” набыла ў лізінг два Boeing 737-800NG, летам 2016 года ва флот авіякампаніі проста ад вытворцы паступяць 3 новых Boeing 737-800NG, у хуткім часе гэтыя самалёты заменяць ТУ-154М у паветраным парке “Белавія”.