Навіны Белавія
“Белавія” павялічыць частату выканання палётаў паміж Мінскам і Масквой
З 24 жніўня 2015 года авіякампанія “Белавія” будзе выконваць палёты па маршруце Мінск – Масква (Дамадзедава) – Мінск сем разоў на дзень. Выкананне палётаў запланавана ў дзённы час на самалётах Boeing 737-500 у двухкласнай кампаноўцы. Білеты даступныя ужо цяпер на нашым сайце!
“У пачатку гэтага года мы павялічылі колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Масквой да 6 дзённа. Нашы спецыялісты заўважаюць рост пасажырапатока на гэтым маршруце. Мы вырашылі выконваць рэйсы 7 разоў дзённа для таго какб прапанаваць найбольш камфортны час для пералёта паміж дзвюма сталіцамі для бізнэс-пасажыраў. Таксама ўвядзенне новай частаты будзе судзейнічаць развіццю трансферных перавозак праз Нацыянальны аэрапорт Мінск”, - паведаміў генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анатоль Гусараў.
У авіякампаніі “Белавія” дзейнічае спецыяльны тарыфны прадукт Абанемент “СкайпасБелавія” на некалькі палётаў для пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць на лініі Мінск-Масква. У касах і ў агентаў можна набыць “СкайпасБелавія” на некалькі палётаў “туды-назад” (ад 2 да 8) з абслугоўваннем ў эканамічным і бізнэс-класе рознага тэрміну дзеяння (14 дзён, 1 і 3 месяцы). Кошт Абанемента “СкайпасБелавія” залежыць ад колькасці набытых палётаў “туды-назад” і класа абслугоўвання.
Авіякампанія “Белавія” выконвае рэгулярныя палёты ў семь пунктаў Расійскай Федэрацыі: Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Краснадар і Самару. З 8 чэрвеня 2015 года “Белавія” павялічыла колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Санкт-Пецярбургам да 4 разоў дзённа.