Навіны Белавія
“Белавія” адкрыла рэйс у Адэсу
25 кастрычніка 2015 года авіякампанія “Белавія” адкрыла штодзённы рэйс па маршруце Мінск-Адэса-Мінск. Адэса стала другім украінскім пунктам у маршрутнай сетцы беларускага перавозчыка. Мэта падарожжа першых пасажыраў – адпачынак і бізнэс-сустрэчы. У Нацыянальным Аэрапорце Мінск пасажырам адэскага рэйса даступныя стыкоўкі ў Алматы, Астану, Ашгабат, Баку, Батумі, Краснадар, Калінінград, Масква, Санкт-Пецярбург, Тбілісі і Тэгеран. “Мы разгледжвалі мажлівасць адкрыцця гэтага рэйса ўжо летам гэтага года, таму што Адэса – гэта папулярнае месца адпачынку беларусаў. Ужо наступным летам нашыя грамадзяне змогуць яшчэ лягчэй даехаць да мора.Таксама адкрыццё гэтага рэйса для нас – гэта добрая мажлівасць развіцця транзітнага патока праз Мінск. Стыкоўка выгодная, а час чакання мінімальны”, - адзначыў генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анатоль Гусараў. Рэйсы будуць штодзённымі з вылетам з Мінска ў 13.00, з Адэсы – у 14.20 па мясцовым часе. Час падарожжа – 1 г. 30 хв. Палёты будуць ажыццяўляцца на самалёце Boeing 737-500. Кошт білета ў адзін бок складае 97 еўра і 196 еўра ў два бакі, уключна са зборамі і таксамі. “Белавія” стала восьмым перавозчыкам, які адкрыў рэйсы ў Міжнародны аэрапорт “Адэса” з пачатку 2014 года. “Неабходнасць адкрыцця прамых паветраных зносін паміж Адэсай і Мінскам даўно наспела. Новы рэйс з Міжнароднага аэрапорта Адэса будзе судзейнічаць развіццю сацыяльных, культурных і эканамічных сувязяў дзвюх краін”, - пракаментаваў Віталь Парцянка, дырэктар ТАА “Міжнародны аэрапорт “Адэса”.