Навіны Белавія
Набыць білет стане яшчэ хутчэй
17 кастрычніка 2015 г. ААТ “Авіякампанія “Белавія” запусціла ў тэставым рэжыме на сайце функцыю распазнавання пашпартоў. Цяпер пры набыцці білетаў анлайн можна сфатаграфабаць або загрузіць ужо існуючую фатаграфію апошняй старонкі пашпарта і сайт booking.belavia.by паспрабуе распазнаць і запоўніць неабходныя палі формы ўвода пашпартных даных. “Пакуль што гэтая функцыя будзе працаваць у тэставым рэжыме. Час пакажа, ці стане яна сталай. Паглядзім, як гэта паскорыць працэс набыцця білета, і ці будзе гэта запатрабавана пасажырамі”, - паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і ЗЭД ААТ “Авіякампанія “Белавія” Ігар Чаргінец.