Навіны Белавія

11 Лістапада 2015

“Белавія” ўключыла спартыўны рыштунак у бясплатную норму правоза багажа

Авіякампанія “Белавія” з 10 лістапада 2015 г. змяніла правілы правозу спартыўнага рыштунку.

 Адзін камплект спартыўнага рыштунку перавозіцца без дадатковай аплаты, калі сумарная вага яго і іншага багажу не перавышае норму бясплатнага правозу багажа ў адпаведным класе абслугоўвання.

У выпадку калі сумарная вага багажу (вага спартыўнага рыштунку і вага іншага багажу) перавышае норму бясплатнага правоза багажа ў адпаведным класе абслугоўвання, спаганяецца аплата за кожны кілаграм перавышэння па стаўках ў залежнасці ад маршрута следавання пасажыраў.

 Спартыўны рыштунак звыш аднаго камплекта, жывёлы (вага разам з кантэйнерам) і зброя (спартыўная/паляўнічая/баявая + боепрыпасы) не ўваходзяць у норму бясплатнага правозу багажу і дадаткова аплочваецца па стаўках за кожны кг.