Навіны Белавія
“БЕЛАВІЯ АДКРЫЛА РЭЙС У МІЖНАРОДНЫ АЭРАПОТР “КІЕЎ”
З 12 лістапада 2015 года авіякампанія “Белавія” павялічыла колькасць рэйсаў па маршруце Мінск-Кіеў-Мінск.
Раней самалёты Белавія па маршруце Мінск-Кіеў-Мінск ляталі два разы на дзень у аэрапорт “Барыспаль”. Новы рэйс будзе выконвацца ў Міжнародны аэрапорт “Кіеў” (Жуляны). Такім чынам, пасажыры змогуць выбраць найбольш зручны час і аэрапорт для падарожжа ў Кіеў.
Рэйсы будуць штодзённымі з вылетам з Мінска ў 23.05, з Кіева (Жуляны) – у 05.15 па мясцовым часе. Час падарожжа – 1 гадзіна.
“Ранні вылет з Кіева і прыбыццё ў Мінск дазволіць пасажырам, у першую чаргу дзелавым людзям рацыянальна спланаваць час знаходжання ў Беларусі: паспець рашыць усе пытанні и вярнуцца дадому. Акрамя таго, расклад палётаў Белавия дазволіць транзітным пасажырам працягнуць падарожжа практычна па ўсёй маршрутнай сетцы авіякампаніі”, - паясніў генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анатоль Гусараў.