Навіны Белавія

30 Сакавіка 2016

Прамая лінія

31 сакавiка 2016 г. з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (017) 229-20-39 адбудзецца "прамая тэлефонная лінія", падчас якой вы зможаце задаць намесніку генеральнага дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце Яўкiну Ігару Віктаравічу свае пытанні на тэму: "Кадравае забеспячэнне авіяцыйным персаналам (пілоты, бортправаднікі, інжынерна-тэхнічны склад)".

Падчас правядзення "прамой тэлефоннай лініі" будзе ажыццяўляцца аўдыёзапіс.

Перад тым, як агучыць сваё пытанне, калі ласка, паведаміце нам сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства або працы, а калі вы прадстаўляеце арганізацыю - паведамiце яе назву.