Навіны Белавія

08 Чэрвеня 2016

Прома-акцыя коштам 69 еўра!

Цёплыя белыя ночы ў Санкт-Пецярбурзе неверагодна прыгожыя і загадкавыя! У гэты летні час горад літаральна ап'янёны радасцю і неверагоднай бадзёрасцю людзей, якія гатовыя цэлыя суткі праводзіць на вуліцы: у парках, садах, на ўзбярэжжы Нявы.
Акуніцеся ў гэтую ўнікальную атмасферу з акцыяй авіякампаніі «Белавія» з білетамі коштам 69 еўра! Акцыя распаўсюджваецца на начныя рэйсы па маршруце Мінск-Санкт-Пецярбург-Мінск (943/944) і даступная толькі на сайце www.belavia.by.

Паважаныя пасажыры! Звяртаем увагу на ўмовы акцыі!

Акцыя дзейнічае толькі на рэйсы В2 943/944;

Перыяд продажу – з 9 чэрвеня па 30 чэрвеня 2016;

Перыяд падарожжа – з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2016.

Перабраніраванне/зварот – забараняюцца. Дазваляецца Upgrade да тарыфаў не ніжэй за Q-клас.

Кошт перавозкі туды-зваротна (уключаючы таксы і зборы) - 69 еўра;

Вылет па маршруце Мінск-Санкт-Пецярбург-Мінск.

Калі першая частка маршрута Мінск-Санкт-Пецярбург не выкарыстоўваецца, пасажыр не прымаецца да перавозкі на частцы Санкт-Пецярбург-Мінск. Білет для выкарыстання з'яўляецца несапраўдным і змяненне даты вылету не ажыцяўляецца, выплачаная сума вяртанню не падлягае..