Навіны Белавія
Аб дэнамінацыі
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 1 ліпеня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь будзе праведзена дэнамінацыя. Новая грашовая адзінка будзе мець код BYN і будзе роўнай 10 000 грашовых адзінак 2000 года выпуску (BYR). У адпаведнасці з Указам, ад 01.07.2016 да 31.12.2016 вартасць білетаў на сайце будзе адлюстроўвацца ў двух валютах: BYN і BYR. Разлік будзе рабіцца ў BYN, вартасць ў валюце BYR – адлюстроўвацца для інфармацыі.
Згодна з інфармацыяй, атрыманай ад банка-экваера, у ноч з 30.06.2016 арыентыровачна ад 23:15 паводле Мінскага часу (20:15 UTC) да 06:00 (03:00 UTC) 01.07.2016 запланавана правядзенне прац, звязаных з дэнамінацыяй, і прыпыненне прыёму плацяжоў па банкаўскіх пластыкавых картках, у сувязі з чым у пададзены перыяд на сайце Белавія будзе адсутнічаць магчымасць браніравання авіябілетаў. Банкаўскія карткі таксама не будуць прымацца да аплаты ў касах авіякампаніі, размешчаных у Нацыянальным аэрапорце “Мінск”.
У сувязі з дэнамінацыяй магчамасць браніравання з аплатай праз АРІП будзе недаступнай на нашым сайце 30.06.2016 ад 00:00 паводле Мінскага часу (21:00 UTC 29.06.2016) да 06:00 (03:00 UTC) 01.07.2016. Білеты, забраніраваныя на сайце Белавія да канца дня 29.06.2016 могуць быць аплачаныя праз АРІП да 20:00 30.06.2016.
Дзеля Вашай зручнасці рэкамендуем набыць білеты на патрэбныя даты загадзя.
Дадатковую інфрмацыю аб магчымых перапынках у абслугоўванні Вашай банкаўскай карткі ўдакладняйце ў банку-эмітэнце.
Больш падрабязна аб дэнамінацыі і новых грашовых знаках можна даведацца на сайце Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусь.