Навіны Белавія

11 Ліпеня 2016

«БЕЛАВІЯ» ПАШЫРАЕ ГЕАГРАФІЮ ПАЛЁТАЎ ВА ЎКРАІНУ

«Белавія» з 17 жніўня пачне выкананне рэгулярнага рэйсу па маршруце Мінск-Львоў-Мінск, які будзе ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень. А з 1 жніўня 2016 года авіякампанія павялічыць колькасць рэйсаў з Мінска ў Адэсу да двух штодзень.

Рэйсы ў накірунку Мінск-Львоў плануецца выконваць па аўторках, серадах, чацвяргах і суботах з вылетам з Мінска а 13.10 і вяртаннем з Львова назад а 15.20. Палёты ў Львоў плануецца выконваць на самалётах Embraer 175. Кошт білета ў адзін бок – ад 60 еўра, у абодва бакі – 120 еўра.

З 1 жніўня 2016 года авіякампаніяй «Белавія» запланавана павелічэнне частаты палётаў з 12 да 14 на тыдзень па маршруце Мінск-Адэса-Мінск. Рэйсы вылятаюць з Мінска а 00.20 ды а 13.00 (прылятаюць у Адэсу, адпаведна, а 01.40 і 14.20), зваротныя вылеты з Адэсы – 03.30 і 15.10 (прылёты ў Мінск – а 05.00 і 16.35, адпаведна).

Такім чынам, колькасць рэйсаў, што выконваюцца авіякампаніяй «Белавія» ў гарады Ўкраіны, вырасла да 56 на тыдзень. На дадзены момант беларускі перавозчык лётае ў наступныя ўкраінскія аэрапорты: аэрапорт «Барыспаль», Міжнародны аэрапорт «Кіеў» (Жуляны), Міжнародны аэрапорт «Харкаў», Міжнародны аэрапорт «Адэса». Апрача таго, у адпаведнасці з заключаным пагадненнем аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі з авіякампаніяй «Матор Січ» (перавозчык-аператар), «Белавія» (маркетынгавы перавозчык) выконвае палёты па маршруце Мінск-Запарожжа-Мінск.