Навіны Белавія
BELAVIA, UBER і VISA ПРАПАНУЮЦЬ ПАСАЖЫРАМ ДАБРАЦЦА ДА НАЦЫЯНАЛЬНАГА АЭРАПОРТА «МІНСК» УДВАЯ ТАННЕЙ
Авіякампанія «Белавія», Visa і Uber прапануюць пасажырам Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» дабрацца да аэрапорта альбо вярнуцца дадому з падарожжа ўдвая танней.
Як правіла, пасажыры для трансферу ў аэрапорт выкарыстоўваюць аўтобус, маршрутнае таксі, асабісты транспарт, таксі альбо цягнік. У сярэднім агульная колькасць пасажыраў авіякампаніі, якія выкарыстоўваюць трансфер з/у аэрапорт складае 2750 чалавек штодня.
Купляючы білет «Белавія», вы атрымліваеце 50% зніжку на дзве поездкі з Uber у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Максімальны памер зніжкі на кожную паездку для новых карыстальнікаў Uber – 13 рублёў. Прапанова дзейнічае толькі для трымальнікаў картак Visa.
Усе прома коды можна выкарыстоўваць дзеля атрымання зніжкі на паездкі альбо поўнай яе аплаты (калі кошт паездкі меньшы ад наміналу бонусу).
Каб скарыстацца з паездкі, усталюйце прылажэнне Uber на свой смартфон і ўвядзіце прома код з маршрут квітанцыі пасля куплі білета.
«Развіццё безнаяўных плацяжоў з’яўляецца галоўным прыярытэтам Visa ў Рэспубліцы Беларусь. Мы радыя, што знайшлі ў гэтым падтрымку сярод такіх шаноўных ды інавацыйных партнёраў, як Uber і Белавія. Упэўнены, даденая акцыя спадабаецца не толькі беларусам, але і гасцям сталіцы», ‒ сказаў Ігар Кавалёў, регіянальны мэнэджар Visa на Беларусі, у Азербайджане і Малдове.
Як замовіць машыну і скарыстацца з прома-коду?
1. Усталюйце прылажэнне Uber з AppStore, Google Play альбо WindowsStore.
2. Зарэгіструцеся, запоўніўшы персанальную інфармацыю і дадзеныя банкаўскай карткі Visa.
3. Увядзіце прома код, які пазначаны на білеце ў разделе ПРОМАКОДЫ, – і вы зможаце атрымаць 50% зніжку на 2 паездкі.
4. Падайце месца на мапе і замоўце машыну.
5. Увядзіце месца прызначэння і даведайцеся пра час падачы аўтамабіля.
Дадатковая інфармацыя:
- Максімальный памер зніжкі на кожную паездку складае 13 рублёў;
- Зніжка распаўсюджваецца на паездкі ў/з аэрапорта Мінск;
- Прапанова дзейсная толькі для трымальнікаў картак Visa;
- Акцыя дзейнічае толькі для новых карыстальнікаў Uber (карыстальнікі, якія раней не ўводзілі прома кодаў і не выконвалі паездак);
- Каб скарыстацца з прома коду, вам неабходна прывязаць да акаўнту вашу картку Visa;
- Прома код дзейсны да 01.06.2017 г.
Пры ўзнікненні пытанняў адносна працы прылажэння ды ўдзелу ў акцыі вы можаце звярнуцца да службы тэхнічнай падтрымкі праз прылажэнне «Uber» (раздзел «Дапамога») альбо запоўніць электронную форму, перайшоўшы па спасылцы.