Навіны Белавія

26 Студзеня 2017

Авіякампанія «Белавія» і Flydubai склалі інтэрлайн-дамову

Ад 25.01.2017 паміж авіякампаніямі «Белавія» і Flydubai дзейнічае дамова аб узаемным прызнанні перавозачнай дакументацыі (інтэрлайн-дамова), а таксама ўведзены электронны інтэрлайн. Інтэрлайн-дамова прадугледжвае прызнанне перавозачнай дакументацыі паміж авіякампаніямі-партнёрамі ды надае права перавозчыкам-партнёрам афармляць квіткі на рэйсы адзін аднаго.
Падарожнічаючы транзітам паміж Мінскам і Дубаі, пасажыры авіякампаній «Белавія» і Flydubai атрымалі магчымасць скарыстацца з найбольш выгодных стыковак у аэрапортах Прагі, Кіева (Жуляны), Адэсы, Тбілісі і Астаны.
У адпаведнасці з умовамі пагаднення, пасажыры могуць набываць авіяквіткі па ўсёй сетцы маршрутаў абедзвюх авіякампаній у касах авіяперавозчыкаў, праз інтэрнэт, праз аўтарызаваныя агенцтвы ва ўсім свеце.
Адчувальнай перавагай падпісання такога роду камерцыйных пагадненняў з’яўляецца афармленне адзінага квітка на ўвесь маршрут падарожжа пасажыра з атрыманнем багажу ў канцавым пункце палёту без прамежкавай рэгістрацыі.