Навіны Белавія

08 Лютага 2017

АВІЯКАМПАНІЯ «БЕЛАВІЯ» ПАДВЯЛА ВЫНІКІ ПРАЦЫ ЗА 2016 ГОД

7 лютага 2017 года авіякампанія «Белавія» афіцыйна падвяла вынікі працы за папярэдні год і аб’явіла аб планах на бліжэйшы час.
Так, у 2016 годзе было перавезена 2 488 078 пасажыраў, што на 19,1% больш, чым у 2015 годзе. Такія вынікі сталі магчымымі, у тым ліку, дзякуючы пашырэнню геаграфіі ўласных рэйсаў і павелічэнню частаты выканання існуючых рэгулярных рэйсаў. Авіякампанія «Белавія» ажыццяўляе ўласныя рэгулярныя палёты па 49 маршрутах у 27 краін Еўропы, СНД і Азіі. На працягу года «Белавія» таксама працягвала надаваць асаблівую ўвагу развіццю транзітных перавозак праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Доля транзітных пасажыраў на рэгулярных рэйсах автякампаніі склала шэрагу 50%. 
У 2016 годзе актыўна развівалася праграма лаяльнасці «Белавія Лідэр». На дадзены момант колькасць удзельнікаў праграмы складае звыш 70 000 пасажыраў ААТ «Авіякампаніі «Белавія» з больш чым 100 краін свету. У 2017 годзе быць удзельнікам «Белавія Лідэр» стане яшчэ больш прывабна: да праграмы лаяльнасці далучацца два новыя партнёры. Гэтак, удзельнікі праграмы, якія маюць плацёжную карту Альфа-Банка, могуць падключыць паслугу «Альфа-Белавія», дзякуючы каторай будуць у стане назапашваць балы, робячы штодзённыя закупы з дапамогай карты. Зараз з’явілася гэтаксама магчымасць атрымліваць балы за куплю ў крамах duty free Helena&Valery ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
У сувязі з набыццём новых паветраных караблёў, а таксама развіццём маршрутнай сеткі ў 2017 годзе авіякампанія плануе зрабіць чарговую рэкрутацыю для жадаючых папоўніць шэрагі лётнага атрада «Белавія». Падрабязная інфармацыя аб патрабаваннях да кандыдатаў размешчана на сайце авіякампаніі – belavia.by, у раздзеле вакансій.
2016 год быў адзначаны зменамі знешняга выгляду паветраных караблёў авіякампаніі, і новым сімвалам «Белавія» стаўся васілёк. У 2017 годзе перавозчык пацешыць нас зменамі знешняга выгляду экіпажаў. Авіякампанія «Белавія» запрапануе маладым дызайнерам узяць удзел у распрацоўцы формы для бортправаднікоў ды лётных экіпажаў. У конкурсе змогуць узяць удзел усе жадаючыя. Аб пачатку конкурсу будзе аб’яўлена на сайце авіякампаніі, а таксама ў афіцыйных групах авіякампаніі ў сацыяльных сетках.
Пасажыры змогуць ужо таксама ацаніць змены ў бартавым харчаванні. Ад пачатку новага года было ўведзена новае бартавое меню ў бізнес- і эканом-класах на ўсіх кірунках палётнай карты авіякампаніі. Плануецца, што далейшае абнаўленне рацыёнаў харчавання быдзе выконвацца адзін раз за паўгода.
«Мне прыемна, што ўжо не першы год мы збіраем журналістаў дзеля таго, каб распавесці аб выніках дзейнасці авіякампаніі ды падзяліцца планамі на будучыню. Флот авіякампаніі папоўніўся новымі самалётамі. Пасажырапаток расце. Маршрутная сетка актыўна развіваецца, узрастае ўзровень сервісу на борце. У 2017 годзе мы зробім усё магчымае, каб пасажырам было камфортна лётаць нашай авіякампаніяй», ‒  подзяліўся Генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія».